TCP/IP

Набор пратаколаў TCP/IP — набор сеткавых пратаколаў перадачы інфармацыі, ужывальных у сетках, уключаючы сеціва Інтэрнэт. Назва TCP/IP паходзіць з двух найважнейшых пратаколаў сямейства — Transmission Control Protocol (TCP) і Internet Protocol (IP), якія былі распрацаваны і апісаны першымі ў гэтым стандарце. Таксама зрэдку згадваецца як мадэль DOD у сувязі з гістарычным паходжаньнем ад сеціва ARPANET з 1970 гадоў (пад кіраваннем DARPA, Міністэрства абароны ЗША)

Пратаколы працуюць адзін з другім у стэку (па-ангельску: stack, ) — гэта значыць, што пратакол, зьмяшчальны на ўзровень вышэй, працуе «па-над» ніжнім, ужываючы мэханізмы інкапсуляцыі. Напрыклад, пратакол TCP працуе па-над пратаколам IP.

Стэк пратаколаў TCP/IP уключае ў сябе чатыры ўзроўні:

Пратаколы гэтых узроўняў цалкам рэалізуюць функцыйныя магчымасьці мадэлі OSI. На стэку пратаколаў TCP/IP збудавана ўсё ўзаемадзеяньне карыстальнікаў у IP-сетках. Стэк зьяўляецца незалежным ад цялеснага асяроддзя перадачы зьвестак.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne